З 17 па 22 лютага ў нашай школе праходзіў Тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Правядзенне яго з’яўляецца адной з састаўных частак вучэбна-выхаваўчага працэсу ў школе. Былі пастаўлены наступныя мэты:
— падтрымліваць цікавасць да мовы і літаратуры як да вучэбных прадметаў і як да духоўнага здабытку народа;
— фарміраваць нацыянальна свядомую асобу;
— развіваць моўную культуру, пашыраць агульны, лінгвістычны і літаратурны кругагляд вучняў.
Адначасова вырашаліся задачы:
— дапоўніць, паглыбіць веды, уменні і навыкі вучняў па мове і літаратуры, атрыманыя на ўроках;
— навучыць дзяцей самастойна працаваць з кнігай, з даведачнай літаратурай;
— развіваць творчыя здольнасці школьнікаў;
— узбагачаць іх слоўнікавы запас;
— выхоўваць пашану да роднага слова, жаданне карыстацца ім у паўсядзённым жыцці;
— выхоўваць цікавасць да роднай мовы і літаратуры.
«Гучы, наша родная мова!” – такі быў яго дэвіз.
У першы дзень адбылося адкрыццё Тыдня. Быў дадзены старт акцыі «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску», арганізавана выстава “Пісьменнікі-юбіляры”. У 9 класе прайшоў адкрыты ўрок белорускай мовы «Працяжнік паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа» (настаўнік Лагвінец М.С.)


18 лютага прайшоў адкрыты ўрок беларускай мовы ў 5 класе “Зычныя гукі” (настаўнік Бабурчанкава Т.М.), а ў фае другога паверха пачала дзейнічаць выстава “Беларусь літаратурная”.




19 лютага быў адкрыты урок беларускай літаратуры ў 6 класе “Славутая дачка Полацкай зямлі” (настаўнік Лагвінец М.С.)

20 лютага рабят чакала свята роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”.
У Міжнародны дзень роднай мовы вучні стваралі інтэрактыўнае воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.


21 лютага было закрыццё тыдня беларускай мовы. Падвядзенне вынікаў.
Тыдзень закончыўся, але вучні яшчэ доўга паміж сабой штосьці абмяркоўвалі, шукалі адказы на заданні, якія не ўдалося выканаць падчас правядзення Тыдня. І хочацца верыць, што тыя вучні, якія душой дакрануліся да беларускай мовы, будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала ў вяках.