Тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

З 20 па 25 лютага ў нашай школе праходзіў Тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

«Гучы, наша родная мова!”- такі быў яго дэвіз.

 У першы дзень адбылося адкрыццё Тыдня. Была арганізавана выстава “Пісьменнікі-юбіляры”, “Кнігі-юбіляры” 2023 года, пачала дзейнічаць акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, на школьным калідоры з’явіліся інфармацыйныя бюлетэні “Смак роднай мовы”. У 5 класе прайшоў адкрыты ўрок белорускай мовы «Зычныя гукі”» (настаўнік Бабурчанкава Т.М.), а ў 10 класе круглы стол «Мой родны кут, як ты мне мілы» (настаўнік Страхоўская А.К.).

Насычаным быў Міжнародны дзень роднай мовы. Прайшлі ўрокі беларускай мовы ў 8  класе “Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле “Сказы з аднароднымі членамі: будова, значэнне, ужыванне” (настаўнік Лагвінец М.С.), беларускай літаратуры ў 9 класе “М.Багдановiч. Слова пра паэта. Нацыянальныя i агульначалавечыя матывы ў паэзii” (настаўнік Собаль Н.В.). Вучні 6 класа сталі ўдзельнікамі свята роднай мовы “Не проста ў словы мы гуляем, на роднай мове размаўляем” (настаўнік Лагвінец М.С.)

Завяршыў тыдзень конкурс эрудытаў “Слова роднае – вечнасці след” (настаўнік Лагвінец М.С.),  у якім прымалі ўдзел вучні 7 класа. Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі дастаткова складаныя, але ўсе працавалі дружна і рашуча. Нягледзячы на тое, што ў конкурсе былі і пераможцы, і пераможаныя, усе засталіся задаволены гульнёй.

Тыдзень закончыўся, але вучні яшчэ доўга паміж сабой штосьці абмяркоўвалі, шукалі адказы на заданні, якія не ўдалося выканаць падчас правядзення Тыдня. І хочацца верыць, што тыя вучні, якія душой дакрануліся да беларускай мовы, будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала ў вяках.