Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Далучыліся да святкавання і вучні нашай школы. Зранку на перапынках пачалі гучаць беларускія песні, якія падымалі ўсім настрой. Вучні 7 класа сталі ўдзельнікамі гульні -падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?”. Рабяты падбіралі адпаведнікі да рускіх слоў, успаміналі прыказкі, разгадвалі шарады…і даказалі: сваю мову яны ведаюць.