Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.

Вучні 6 класа сталі ўдзельнікамі свята роднай мовы “Не проста ў словы мы гуляем, на роднай мове размаўляем”.

Нашы продкі — бацькі, дзяды і прадзеды — нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю!