Віншуем пераможцу конкурса “БрамаМар-2022”!

25 мая ў сценах факультэта журналістыкі БДУ узнагародзілі фіналістаў конкурсу “БрамаМар-2022”. Ушанаванне пераможцаў прайшло ў лёгкай атмасферы літаратурнага свята.

Конкурс літаратурнай творчасці для старшакласнікаў і студэнтаў “БрамаМар” за 11 гадоў прайшоў шлях ад студэнцкага праекта да конкурсу рэспубліканскага маштабу.

Конкурс быў заснаваны для вучняў 9–11 класаў і студэнтаў па ініцыятыве кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2018 г. конкурс атрымаў статус рэспубліканскага, яго заснавальнікамі сталі Міністэрства інфармацыі і Выдавецкі дом “Звязда”.

На конкурс была прадстаўлена работа вучаніцы 6 класа Куклік Антаніны. Яе дапусцілі да ўдзелу, хоць наша Тонечка толькі шасцікласніца.  Сярод 70 заяўленых твораў казка трапіла ў фінал… і перамагла!

Шчаслівая, узрушаная, натхнёная пасля сустрэч з беларускімі пісьменнікамі Людмілай Рублеўскай, Віктарам Шніпам, Алесем Бадаком наша Тонечка з дыпломам і падарункамі вярнулася дадому!

Новых перамог табе, Тонечка! І чакаем новых твораў!